Адрес: 231785 Гродненская область, Берестовицкий район, аг. Олекшицы, ул. 40 лет Победы,8 Телефоны: 8(015-11)73-863 email: olekshicy-sad@berestoo.by
РУ БЕ EN

Каб мова родная гучала

21.02.2024

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў нашым дзіцячым садку прайшло мерапрыемства "Каб мова родная гучала".  Выхаванцы расказвалі вершы на роднай мове, успомнілі беларускіх пісьменнікаў. Пад гучанне беларускай народнай песні "Рэчанька" выканалі прыгожы танец, згулялі ў беларускую народную гульню "Ручаёк". Выхаванцы з задавальненнем наведалі выставу "Беларускія народныя пісьменнікі дзецям". Разам з бацькамі намалявалі любімых герояў беларускіх казак і расказалі пра іх.